19.06 - фінал "Купалаўскіх вакацый" Афіцыйная інфармацыя:
19 чэрвеня 2010 года а 12-й гадзіне ў філіяле Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Акопы” адбудзецца фінальны канцэрт конкурсу аўтарскай песні “Купалаўскія вакацыі”, падчас якога будуць падведзены вынікі і абвешчаны пераможцы у наступных намінацыях:
• лепшая аўтарская песня;
• лепшае спалучэнне тэксту і музыкі;
• лепшая прэзентацыя песні;
• лепшая песня на словы Янкі Купалы;
• прыз глядацкіх сімпатый.
У фінале абіраюць удзел наступныя выканаўцы:
Сяргей Клачкоў (гурт FRATREZ)
Ірына Лой
Цімафей Авілін
Вілен Клімкін (Рэбус Нялішніх)
гурт "Хорціца"
Яўген Барышнікаў
Максім Знак
Міхась Бараноўскі
Павел Сілівончык
Раман Яраш
Андрэй Касьцень
гурт "SKRIZHALI"
гурт "Sсales"
Віталь Мурзіч
гурт "Re1ikt"
З адной кампазіцыяй у фінал прайшлі Міхаіл Вітко, Тацьцяна Котава, Тацьцяна Варывончык.
Запрошаны госьць фестывалю - гурт "Alta Mente".
Уваход вольны.
Даведкі па тэлефоне: 227-78-66, Кацярына.
Група ў Кантанце -
http://vkontakte.ru/club15136127Як даехаць:
з Аўтавакзала "Маскоўскі" аўтобусам "Мінск-Янушковічы" да ст. "Харужанцы”
http://www.nemiga.info/raspisanie/minsk_semkovo.htmАдбыццё: 7-45 - прыбыццё: 9-18. Ці: адбыццё: 15-15 - прыбыццё: 16-45